Monthly Archives: Жнівень 2021

Панская купальня на Селяве

Зона адпачынку “Панская купальня” на возеры Селява – сапраўды цудоўнае месца, каб пакупапцца. Празрыстая вада i жоўценькi пясочак.

Здаецца, стаянка тая зроблена ў першую чаргу для рыбакоў. Ёсць нават лазня. Але калi я быў – то ўсё было зачынена, прадстаўнiкоў адмiнiстрацыi не вiдаць.

Continue reading

Азёры Селява – Лукамльскае – Чэрэйскае роварам

Неяк возера Селява раней не траплялася мне на вока на мапах, хоць назву i чуў, канешне. Але гэтым разам я яе заўважыў i з’ездзiў паглядзець на тым тыднi.

Паколькi ехаць даволi далёка, дык адной Сялявы малавата – што там нейкiя 50 км ад электрычкi i вакол возера. Дадаў у трэк таксама азёры Лукамльскае, Абiда i Чэрэйскае, а таксама вiзiт у Белую Царкву.
Continue reading

Пошукi Блядкi

У адрозненне ад старэйшай сястры, возера Блядка нiколi назоў не мяняла.

Быць побач i не паглядзець – неяк неправiльна. Але ж не ўсё так проста.
Калi меркаваць па адсутнасцi сцежак да Блядкi – турыстычны патэнцыял возера не раскрыты. Гэткi брэнд дарма прападае!

Ледзве заўважыў вось гэтую сцяжынку не з першага разу, але i яна ўрэшце пайшла ў бок вялiкага возера Бляда.


Continue reading