Рэцэпт віна з вішняў, вельмі просты.
На 3 кг вішні – 3 кг цукру ў суме, 3 літры вады. Добра месціцца ў 10-літровы бутыль.
Нямытыя вішні закідваем у бутыль, заліваем ахалоджаным цукровым сіропам (недзе палова ўсяго цукру) на ўвесь аб’ём вады.
Закрыць бутыль можна спярша проста чыстай анучкай, плотна скамячыўшы яе і запхнуўшы ў горла – бо першыя тыдзень-два браджэнне вельмі актыўнае. Пасля (ці адразу) – вадзяны затвор.
Continue reading