Яшчэ пра беларусізацыю ВордПрэсу

Дарма наракаў раней на адсутнасць больш-менш актуальнай беларусіфікаванай версіі WordPress.

Знайшлася версія 3.0.5, якую белусіфікаваў Павал Бераснёў. Спампаваць можна адсюль: http://berasneu.com/wordpress-3-0-5-pa-belarusku/

Файлы беларусіфікацыі можна “загнаць” і ў найноўшы WordPress 3.2.1, зрабіўшы яго цалкам функцыянальным.

Для гэтага трэба ўзяць файлы з папкі wordpress\wp-content\languages\ – тыя, чыё імя утрымлівае “by” – і закінуць іх у адпаведную папку WordPress 3.2.1. З функцыяналам версій там можа не ўсе стыкавацца, таму я мусіў браць для “закідкі” толькі файлы be_BY.mo, be_BY.po.

У выніку і адмінка, і кліенцкая частка сайту працуе па-беларуску. Дзякуй Паўлу!

2 thoughts on “Яшчэ пра беларусізацыю ВордПрэсу

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *