Мост цераз раку Талька каля вёскі Талька зараз выглядае вельмі маляўніча.
Некалі быў звычайны драўляны мост. Падобна, згніў. А з яго парэшткаў зрабілі гэтае нешта.
Мост цераз раку Талька каля вёскі Талька зараз выглядае вельмі маляўніча.
Некалі быў звычайны драўляны мост. Падобна, згніў. А з яго парэшткаў зрабілі гэтае нешта.
Возера Грымячае у лесе каля Талькі змешчана гэтак, што каля яго можна прайсці па лесе і возера не заўважыць.
Сілкуецца балотам і крыніцамі.
Вада бурштынавага колеру, як, напэўна, ва ўсіх балотных азёраў.
Уваход у ваду ёсць толькі ў адным месцы. Ён нязручны, але ён ёсць.
Continue reading
На гары Маяк у тым годзе пабудавалі вежу. Таму краявіды на Струста і Снуды сталі яшчэ прыгажэйшымі.
P.S. Уваход на вежу каштуе 3BYN, не пакідайце грошы ў машыне.
Днямі я такі даехаў да турстаянкі Ручай на Браслаўшчыне.
Гэтым разам справа не запатрабавала супер-намаганняў: ад Акменіцы і назад – каля 45 км уздоўж двух азёраў.
Турыстычная стаянка Ручай на возеры Снуды даволі невялікая – толькі 6 месцаў. Прычым шостае змешчана так, што там ніхто стаяць не хоча – там праход да вады, увесь час нехта соўгаецца.
Да вады трэба ісці па дошках – бо балота.
Бераг прыгожы, жоўты пясочак. Уваход ў ваду вельмі павольны. Мяркую, для дзяцей вельмі зручна. Вада – чысцюткая.
Continue reading
Аказваецца, на Браслаўшчыне ёсць вельмі нават цывільная турыстычная стаянка – Перацяг. Знаходзіцца на невялікім лапіку зямлі паміж азёрамі Струста і Снуды – можна купацца ў абодвух.
Арыентаваная болей менавіта на пляжны адпачынак, а не на рыбакоў, як шмат дзе яшчэ.
Continue reading
Старажытныя яўрэйскія могілкі ў Друі выглядаюць як сапраўднае месца сілы.
Згодна з гістарычнай даведкай, створаныя недзе ў 1542 годзе.
Апошняе пахаванне – 1965г, ёсць яшчэ тры ці чатыры (з надпісамі), што датуюцца часамі Другой Сусветнай. Пішуць, што тут пахаваныя і ахвяры яўрэйскага гета Друі 1942-га.
Continue reading
Крыху Наваградку. Быў у першай сталіцы ВКЛ ўпершыню, здаецца.
Вельмі прыемны горад, у якім хочацца жыць.
Горкі, канешне, ніштаватыя для ровара. Але я ўсюды змог заехаць на сваім 1х9 – нідзе не давялося весці ровар угару.
Continue reading
Да Свіцязі дапедаліраваў ужо пасля 22:00. Цьмянела. На велакампе было недзе бліжэй да 130 км.
Спыніўся на турыстычнай стаянцы, дзе і планаваў.