Category Archives: Спорт

Перадналiбокi-2022

Учора накацiў перадналiбоцкую сотачку.

Пасля Белакорацу – кiламетры тры свежаразоранага поля замест маляўнiчай сцежкi ўздоўж Iслачы.

Пяскi ля Сябрынi не надта злыя пакуль што.

Недзе пасля Доржняў, здаецца – багата завалаў, нават па лесе абыйсцi праблема.
Continue reading

Лыжы

Аматарскае пра лыжы

Крыху абсалютна аматарскіх высноваў.

Змазку для лыжаў можна купіць толькі адну – жоўтую. Яна разлічаная на трохi плюсавую тэмпературу – снег гэтак ліпнуць не будзе. А пры мінусе і без змазкі нармалёва ехаць.
Continue reading

Чэмпіянат сьвету па ровары на трэку ў Мінску – 2013

Сёньня ён скончыўся. Я, магчыма, пра гэта нават забыўся бы, калі б не адна абставіна.

Раніцою патэлефанавала класная настаўніца дачкі – прасіла дачку прыйсьці на трэк Мінск-Арэны. Continue reading

Налібокі-2012

Сеньня фінішаваў чарговы, ужо чацьверты, марафон (роварны і трэкінгавы) Налібокі-2012.

Дзякуй вялікі арганізатарам за гэта цудоўная сьвята!

Безумоўна, былі праблемы з разьметкай, з-за каторых давялося пакружляць. Мне гэта практычная ўсё роўна, бо галоўнае было праехаць. А вось таму, хто арыентаваўся на добры вынік – відаць крыўдна. Тым ня менш, не памыляецца той, хто нічого ня робіць, а заўвагі існуюць у першую чаргу для таго, каб ня паўтараць памылак наступным разам.
Continue reading