У адрозненне ад старэйшай сястры, возера Блядка нiколi назоў не мяняла.
Быць побач i не паглядзець – неяк неправiльна. Але ж не ўсё так проста.
Калi меркаваць па адсутнасцi сцежак да Блядкi – турыстычны патэнцыял возера не раскрыты. Гэткi брэнд дарма прападае!
Ледзве заўважыў вось гэтую сцяжынку не з першага разу, але i яна ўрэшце пайшла ў бок вялiкага возера Бляда.
Метраў трыста давялося лезцi проста праз лес. Добра, што ёсць навiгатар з компасам – iнакш не знайшоў бы.
Блiзка падысцi не атрымалася – далей дрыгва. Але з ваддаля возера пабачуў. Калi меркаваць па касмiчных здымках – гэткая сiтуацыя з усiх бакоў, падыход да возера адсутнiчае.
Пазней пагутарыў з мясцовым дзядзькам. Кажа, падысцi блiжэй можна, калi ведаць месца. Але ж можна назад не вярнуцца, бо дрыгва.
Ну i трэк гэткi атрымаўся https://www.strava.com/activities/5779030512/