Па дарозе з Блакiтных азераў заехалi на сядзiбу Агiнскiх.
Ладная такая лакацыя з адценнем навадзелу. Што зроблена, гледзячы па ўсiм, за грошы Еўразьвязу.
Па дарозе з Блакiтных азераў заехалi на сядзiбу Агiнскiх.
Ладная такая лакацыя з адценнем навадзелу. Што зроблена, гледзячы па ўсiм, за грошы Еўразьвязу.
Нарэшце пішу гэты допіс, хоць пару тыдняў ужо мінула.
Дарога. Ехалі на легкавіку ў суботу раніцою. На памежным пункце “Каменны Лог” вялізарная чарга – усе едуць на “Ляпісаў”. Чарга не менш за 200 машын. Мы прыехалі ў 6:30, але на канцэрт урэшце ледзьве пасьпелі – дзьве мяжы праходзілі 12 гадзінаў. Мяркую, многія, хто не разлічваў на гэткі прастой, на канцэрт урэшце не трапілі.
Continue reading
Нарэшце давялося сёньня паглядзець “Вышэй за неба”.
Фільм проста цудоўны, раю кожнаму паглядзець. Добра, што Курэйчык з камандаю ўсё ж змаглі яго выдаць.
Continue reading
Гэтую ідэю запусьціў праект “Будзьма” ў 2011-м. Але, на жаль, нічога не атрымалася. Шмат хто хацеў набыць тыя налепкі, а атрымалі адзінкі. Зараз жа іх і ўвогуле немагчыма дзе-небудзь знайсьці.
Continue reading
Фестываль праходзіў у Міры тры дні запар і напрыканцы апошняга, вядома, народ стаміўся. Таму на канцэрце-закрыцьці было ня вельмі шмат народу.
Але мне гэта наадварот спадабалася. Таму што можна было зблізу пафоткаць “Стары Ольса” – знакавы гурт у беларускай этна-культуры.
Continue reading
Днямі па тэлевізіі можна было пабачыць беларускага прэзідэнта, які адчыняў вышэйназваны музей. Мяне зацікавіла, што гэта за ўстанова такая, як яе наведаць.
Пошук у Інтэрнэце вынікаў ня даў – усюды інфа толькі аб тым, што Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасьці запланавалі пабудаваць (старая інфа) ці аб тым, што ён ужо адчынены. Але ж нідзе няма ніводнай згадкі пра тое, дзе гэты музей знаходзіцца. Затое ёсьць згадкі пра тое, што ён уваходзіць у структуру Нацыянальнага гістарычнага музею Беларусі.
Continue reading
У Першамай Ляпісы выклалі свой новы альбом “Рабкор” на Яндэкс-музыцы.
А ўжо сёньня ёсьць інфармацыя аб тым, что гэты альбом утварыў абсалютны рэкорд за ўвесь час існаваньня сэрвісу Яндэкс-музыка – больш за мільён праслухоўваньняў.
Continue reading
Нехта, канешне, ведае аб гэтым. Ну тады не чытайце, а для астатніх такая інфа.
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі Continue reading
У мінскім мастацкім музеі адбываецца выстава слуцкіх паясоў з віленскай калекцыі.
Неяк так адбылося, што ў беларусаў няма ніводнага цэлага слуцкага поясу, засталіся толькі іх рэшткі.
Continue reading
Яшчэ адзін вельмі цікавы канцэрт адбудзецца 22 лістапада ў клубе “RE:Public” (Мінск, вул. Прытыцкага, 62).