Возера Бляда, Бледнае, Белае ля Нарачы. Гэта ўсё назвы аднаго й таго ж возера. На старых картах яно Бляда, на новых – больш палiткарэктна перайменавана ў Белае.
Возера вельмi прыгожае. Сапраўды белы пясочак на аграменным пляжы. Паколькi глыб набiраецца вельмi павольна – то i вада падаецца абсалютна празрыстай.
А на дальнiм беразе таксама ёсць вельмi прыгожыя мясцiнкi.
Трэк на ровары ад Маладзечна вельмi лайтовы – бо недзе 90% яго па шашы Р28.
На возеры – турыстычная стаянка. Так сабе стаянка, але яна ёсць.