Панская купальня на Селяве

Зона адпачынку “Панская купальня” на возеры Селява – сапраўды цудоўнае месца, каб пакупапцца. Празрыстая вада i жоўценькi пясочак.

Здаецца, стаянка тая зроблена ў першую чаргу для рыбакоў. Ёсць нават лазня. Але калi я быў – то ўсё было зачынена, прадстаўнiкоў адмiнiстрацыi не вiдаць.

Пад’ехаць на аўто – здаецца, могуць быць цяжкасцi пасля дажджу. На ровары – усё роўна.

Крыху iнфы па тарыфах – можа, каму спатрэбiцца.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *