Возера з крыху дзiўнаватай назвай Абiда. Кажуць, ёсць нейкая легенда пра волата Абiду. I назва гэтая легетымная ў беларускай мове, гэта не “крыўда”.
На двох берагох возера ёсць стаянкi з аднолькавай назвай – Лебядзiны бераг. Адна была цалкам пустая, калi я заехаў паглядзець. На другую заехаў назаўтра – было пару машын i мужыкi-касцы. Кiруе стаянкамi малы бiзнес – нейкi IП.
Здаецца, купацца можна толькi з гэтых бакоў. Бо той бераг, што блiжэй да Сялявы – ён прыгожы, канешне, але поўнасцю зарос.