Category Archives: Вандроўкi

Пешаходны мост паміж Серабранкай і Чыжоўкай

Пешаходны мост паміж Серабранкай і Чыжоўкай зараз выглядае так.

Дакладней – гэта два масты.

Поўнасцю сталёвы ідзе ад Серабранкі да невялікай выспачкі пасярод рэчкі.

Пешаходны мост паміж Серабранкай і Чыжоўкай Пешаходны мост паміж Серабранкай і Чыжоўкай Пешаходны мост паміж Серабранкай і Чыжоўкай
Пешаходны мост паміж Серабранкай і Чыжоўкай
Ад выспы да Чыжоўкі ідзе пантонны мост, ён плавае. На фотках бачна, што ў гэтага другога моста драўляная падлога.
Пешаходны мост паміж Серабранкай і Чыжоўкай Пешаходны мост паміж Серабранкай і Чыжоўкай Пешаходны мост паміж Серабранкай і Чыжоўкай Пешаходны мост паміж Серабранкай і Чыжоўкай
З боку Чыжоўкі бераг ля моста даволі круты.
Continue reading

Каймiнскае - Сарачанскiя азёры

Па Сарачанскiх азёрах на ровары

Некалькi разоў на вочы траплялася iнфармацыя пра дзiвосную прыгажосць Сарачанскiх азёраў.

Я вывучыў пару справаздачаў тых, хто катаў раней. Спланаваў прыкладна месца начлегу. Ну i вырашыў рушаць у апошнi дзень жнiўня. Яшчэ захоўвалася тэарэтычная надзея пакупацца дзе-нiдзе (лета ж пакуль).
Continue reading

Балота Копыш

Балота Копыш

Нашаму балоту Копыш пашчасціла трапіць у праграму аднаўлення балот.

З 2014 года праведзены шэраг работ згодна гэтай праграме.

Асноўнае, наколькі я зразумеў – трэба спыніць сцёк вады з балота. Дзеля гэтага перакрываюцца (перакопваюцца) некалі пабудаваныя меліярацыйныя каналы – вада застаецца ў балоце.
Continue reading

Возера Грымячае

Возера Грымячае

Возера Грымячае у лесе каля Талькі змешчана гэтак, што каля яго можна прайсці па лесе і возера не заўважыць.

Сілкуецца балотам і крыніцамі.

Вада бурштынавага колеру, як, напэўна, ва ўсіх балотных азёраў.

Уваход у ваду ёсць толькі ў адным месцы. Ён нязручны, але ён ёсць.
Continue reading

Турстаянка Ручай на возеры Снуды

Турстаянка Ручай на возеры Снуды

Турыстычная стаянка Ручай на возеры Снуды даволі невялікая – толькі 6 месцаў. Прычым шостае змешчана так, што там ніхто стаяць не хоча – там праход да вады, увесь час нехта соўгаецца.

Да вады трэба ісці па дошках – бо балота.

Бераг прыгожы, жоўты пясочак. Уваход ў ваду вельмі павольны. Мяркую, для дзяцей вельмі зручна. Вада – чысцюткая.
Continue reading

Турыстычная стаянка Перацяг

Турыстычная стаянка “Перацяг”

Аказваецца, на Браслаўшчыне ёсць вельмі нават цывільная турыстычная стаянка – Перацяг. Знаходзіцца на невялікім лапіку зямлі паміж азёрамі Струста і Снуды – можна купацца ў абодвух.

Арыентаваная болей менавіта на пляжны адпачынак, а не на рыбакоў, як шмат дзе яшчэ.
Continue reading