Замак у Любчы быў адной з мэтаў майго роварнага падарожжа Стоўбцы – Кромань – Любча – Наваградак – Свіцязь – Баранавічы.
Адметнасць гэтага замка на беразе Нёмана ў тым, што ён рэстаўруецца валанцёрамі. Наколькі я ведаю, дзяржава не ўдзельнічае ніяк. Рэстаўрацыя ідзе з 2003 года.