Закрыў роварны сезон 2023

Сёння закрыў роварны сезон 2023. Агулам 2322 км. Не надта многа, але як ёсць. Хутка адкрыццё сезону 2024.

У гэтым годзе ў мяне з’явiўся новы ровар – грэвел “на мiнiмалках” прыгажун Forward Impulse 28 X D. Думалася скарыстаць яго на замену старому гiбрыду Author Classic, у тым лiку ў невялiкiх велапаходах кшталту ПВД (паход выходных дзён).

Адаптацыя да Forwardу не вельмi ўдалая пакуль. I я не ўпэўнены, што ў ПВД ён зможа замянiць сабою гiбрыд. Але блiжэйшы ПВД мусiць адбыцца недзе праз два гады – то не мае сэнсу той Author у сябе пакiдаць. Нешта будзе.

 

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *