Возера Грымячае у лесе каля Талькі змешчана гэтак, што каля яго можна прайсці па лесе і возера не заўважыць.
Сілкуецца балотам і крыніцамі.
Вада бурштынавага колеру, як, напэўна, ва ўсіх балотных азёраў.
Уваход у ваду ёсць толькі ў адным месцы. Ён нязручны, але ён ёсць.
Гэтым разам заўважыў цікавае. Скура пасля возера робіцца слізкай. Можа, яно і раней так было, але я не заўважаў.
Пішуць, што часам грыміць возера – газ выходзіць. Але я не чуў пакуль што.