Аказваецца, на Браслаўшчыне ёсць вельмі нават цывільная турыстычная стаянка – Перацяг. Знаходзіцца на невялікім лапіку зямлі паміж азёрамі Струста і Снуды – можна купацца ў абодвух.
Арыентаваная болей менавіта на пляжны адпачынак, а не на рыбакоў, як шмат дзе яшчэ.
Тут ёсць нават пракат калятурыстычнага рыштунку – чоўны, ровары, нешта там яшчэ.
Не ведаю чаму, але мне гэта нечым нагадала Крым. Той Крым, куды мы яшчэ ездзілі – недзе на пачатку 2000-х.