Свіцязь

Свіцязь

Да Свіцязі дапедаліраваў ужо пасля 22:00. Цьмянела. На велакампе было недзе бліжэй да 130 км.

Спыніўся на турыстычнай стаянцы, дзе і планаваў.

Раніцой аказалася, што гэтая стаянка – увогуле нешта незвычайнае. Побач – агароджаная тэрыторыя з рознымі будынкамі, плакатамі і ліхтарамі (гл. фота).

Болей за тое. На гэтай тэрыторыі знаходзіцца туалет з вадою, мылам і туалетнай паперай. Нечаканы паварот для турстаянкі ў Беларусі, ведаеце.

Падыходзіць супрацоўнік – “хадзем, разлічымся”. У “офісе” (таксама ёсць на фота) пачынае выпісваць чэк на бланку строгай справаздачнасці – касавага апарату нямашака. “Гэта ўсё ад беднасці” – кажа.

Амаль па сакрэце кажа: “Мне кіраўнік наказаў – ты ж глядзі, пільнуй раварыста, каб не з’ехаў, не заплаціўшы”.

Трэба сказаць, што і кошт для беларускіх турстаянак крыху высакаваты. З мяне аднаго ўзялі 13 рублёў (адныя содні, ноч практычна толькі). Далей высветлілася, што на Свіцязі ёсць яшчэ дзве стаянкі – з больш дэмакратычнымі коштамі (гл. фота).

Свіцязь… Ну возера – і возера. Даволі чыстая вада, даволі прыгожае. Я разумею, што ў ваколіцах азёраў не так, каб ужо шмат – таму для мясцовых яно падаецца проста дзівосным.
Свіцязь
Свіцязь Свіцязь Свіцязь Свіцязь Свіцязь Свіцязь Свіцязь Свіцязь Свіцязь Свіцязь Свіцязь Свіцязь Свіцязь Свіцязь Свіцязь

 

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *