Зразумела, гэта ўжо далёка не навіна, што Саньнікаў атрымаў палітычны прытулак у Ангельшчыне.
Мяркую, ніхто слова дрэннага ў яго бок ня можа сказаць на гэты конт.
Але ж сумна, вельмі сумна. Сумна таму, што з Андрэя Алегавіча “выціснулі” менавіта тое рашэньне, якое было патрэбнае ўладам. Сапраўды, нашто мець вязьня ў краіне, калі нашмат лепш атрымаць чарговага палітэмігранта, які за мяжою проста забываецца і перастае існаваць для беларускага народа.
Зьехалі многія, але хто зь іх цяпер можа ўплываць на сітуацыю ў Беларусі? Бадай што толькі адзін Сергей Міхалок.