Рэцэпт вiна ўніверсальны, рабіў па ім з агрэсту, з парэчак (чорныя+чырвоныя смачна), іргі, з дурніц.
На 3 кг ягад прыкладна 3 л вады і 2 кг цукру. Ягады неяк падавіць ці працерці, у вялікі посуд, заліць ахалоджаным цукровым сіропам. На сіроп – недзе палова вады і трэцяя частка цукру. Калі ёсць вінныя дрожджы – дадаць іх, не – і так забродзіць.
Накрыць нейкай хусткай і пачакаць некалькі дзён, пакуль добра забродзіць. Кожны дзень па некалькі разоў перамешваць. Пасля сок адціснуць праз дзве марлі. Сок – у бутыль. Тое, што засталося – вадой заліць зноўку на пару дзён і пасля адціснуць. Усё ў бутыль пад вадзяны затвор.
Цукар дадаваць некалькімі порцыямі да нормы – зліваць з бутыля крыху соку, і ў ім распушчаць цукар, пасля зноўку ў бутыль.
Пачакаць, пакуль не скончыцца браджэнне, разліць па бутэльках – і ў падвал на паўгодзіка. Бутэлькі захоўваць на баку.
Неяк так з большага. Каля 30 год гэты рэцэпт карыстаю.