Пешаходны мост паміж Серабранкай і Чыжоўкай зараз выглядае так.
Дакладней – гэта два масты.
Поўнасцю сталёвы ідзе ад Серабранкі да невялікай выспачкі пасярод рэчкі.
Ад выспы да Чыжоўкі ідзе пантонны мост, ён плавае. На фотках бачна, што ў гэтага другога моста драўляная падлога.
З боку Чыжоўкі бераг ля моста даволі круты.
Выглядае ўсё досыць утылітарна.
На маю думку, гэткія пабудовы павінны максімум за паўгады рабіцца, але не за 15 год, як у нашым выпадку.