Нарэшце вырашыў адчыніць уласны прыватны блог.
Дзівосы – шмат сайтаў маю, а да гэтага рукі пакуль не даходзілі.
Я быў дастаткова здзіўлены, калі пачаў правяраць імя Siarzhuk у розных даменных зонах. Практычна ўсюды яно вольнае. Прыйшлося абіраць.
Хоць даменная зона .com і асацыюецца з камерцыяй, але гэта, бадай, найбольш папулярная даменная зона ў свеце, і мець уласны сайт у ёй, збаецца, будзе больш правільным. Тым больш, што зоны кшталту .name, .org, .info мне не надта падабаюцца.
Ну і асноўнае. Я спадзюся, што гэты невялічкі блог данясе хоць самы малы каменьчык у справу беларусізацыі Беларусі.
Я раблю тое, что ўмею рабіць добра, а што ўжо атрымаецца – пабачым.
Дапамагай нам Божа!