Добра, што ёсць яшчэ ў Беларусі энтузіясты, якія проста любяць і шануюць сваю гісторыю.

Музей “Мірскі пасад” месціцца ў мястэчку Мір, недалёка ад Мірскага замку. Уладальнік музея Віктар Сакель – сапраўдны беларус і добры чалавек. На свае ўласныя грошы ён зрабіў гэты музей, які, відаць, не прыносіць вялікага прыбытку, але ж існуе ў першую чаргу для душы.
Экспазіцыя гэтага прыватнага музею, на мой розум, значна багацейшая за экспазіцыю, якая месціцца непасрэдна у Мірскім замку. Тут сапраўдныя рэчы мінулых эпох, а не бутафорыя, якая выглядае так, як “магла выглядаць” сапраўдная рэч.
Калі нядаўна адчынялася экспазіцыя ў замку, Віктар нешта падараваў ёй, нешта прадаў. Бадай, без гэтага выстава ў замку была б яшчэ бяднейшая.

Крэсла з Мірскага замку

Віктару некалькі разоў шанцавала на старажытныя грашовыя скарбы

Той самы ложак. Амаль цудадзейны.

З дапамогай гэткага кубка равін мыў рукі, перш чым дакрануцца да Торы.

Калекцыя патэфонаў

м. Мір, 2-гі зав. Кірава, д.2
тэл. +375 (29) 929-42-68
Раю пачытаць яшчэ добры матэрыял пра музей тут.