Латышы адстаялі сваю мову

У Латвіі скончыўся рэферэндум па пытанні аб наданні расейскаяй мове статута другой дзяржаўнай.

Негледзячы на тое, што ў Латвіі вялікая колькасць народу размаўляе па-расейску, большасць выбаршчыкаў прагаласавала “супраць”.

На мой погляд, такім чынам латышы спынілі спробу рэйдэрскага захопу сваёй краіны. Латвія – не першая краіна, дзе Расея спрабавала правесці гэткі свой сцэнар – па-максімуму запоўніць краіну сваімі прыхільнікамі, а пасля зрабіць усю дзяржаву сваёй марыянеткай.

Негледзячы на ўсе эканамічныя і палітычныя цяжкасці, Латвія ўпэўнена паказала прыхільнасць да Еўропы.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *