Кромань

Кромань – невялікае прыгожае чысцюткае возера на ўскрайку Налібоцкай Пушчы.

Я шмат разоў быў каля яго падчас веламарафону “Налібокі” – арганізатары часцяком робяць КП на беразе гэтага возера.

Кромань

Гэтым разам паехаў адмыслова на Кромань. Нажаль, не вельмі пашанцавала з надвор’ем – дождж і холад, хаця вада ў Кромані цёплая.

На беразе месціцца нешта кшталту турбазы з драўлянымі дамкамі. Ёсць нават невялічкая крама. Наколькі я ведаю, усё гэта – прыватны бізнес.

P.S. Дарэчы. Кожны школьнік ведае, што сучасны чалавек – гэта краманьёнец. Відавочна, што ўсе сучасныя людзі паходзяць ад беларусаў. Якія вам яшчэ патрэбныя доказы?

Кромань

Кромань

Кромань

Кромань

Кромань

Кромань

Кромань

Кромань

Кромань

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *