Апошнім часам людзі часцяком кажуць, маўляў рэкламшчыкі сочаць за імі: дастаткова пра нешта ўзгадаць у размове ці нават падумаць – і ў цябе з’яўляецца адпаведная персаніфікаваная рэкламная аб’ява.
У мяне ж дыяметральна супрацьлеглая справа.
Неяк днямі прачытаў пра тое, што Крышталь пачаў вырабляць смачны кісель. Прачытаў – і забыўся.
А тут заходжу па нейкіх справах у крышталеўскую краму – а там ён каля касы ляжыць. Ну хіба можна было не купіць? Класічны маркетынг.
Будзем каштаваць.