Было вельмі прыемна пачуць “Троіцу” “жыўцом”. Гурт, які ўжо стаў лягендай беларускай музыкі, ня можа не ўразіць.
Прыемна, што заля, хоць і невялікая, была паўнюткая. Думаецца, арганізатарам можна спрабаваць здымаць больш вялікія залі – попыт будзе. Калі б было трохі рэкламы ды квіткі прадаваліся ня толькі ў касах КЗ “Мінск” – народу прыйшло б болей.
“Троіца”, думаю, ужо звыклая да авацый на сваіх канцэртах. Дзякуй ім вялікі за прыгожыя песьні і падтрымку беларускай культуры.