Дзень рэфармацыі-2011. Уражанні

Сказаць, што было цікава – значыць не сказаць анічога. Атрымалася проста феерычнае шоў.

Акторы ў ролях Радзівілаў, Хадкевіча ды іншых былі адназначна на сваім месцы. Вельмі ўзрадаваў гурт старажытнага танца «Залаты двор».

Але ж усе, канешне, чакалі “Старога Ольсу”…

І “Стары Ольса” спраўдзіў чаканні залі. Моцны драйв этнамузыкі трымаў народ у напружанні усё другое аддзяленне.

Заля маладзёвага тэатру эстрады была надта малая для такой імпрэзы. Кажуць, квіткоў ужо многа дзён было не купіць.

На мой погляд, нагода для свята не зусім зразумелая – для мяне, увогуле уажучы, цяжка зразумець каштоўнасть менавіта Дня Рэфармаці.

Але ж свята атрымалася цудоўнае, хай бы паболей такіх было.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *