Ну а як яшчэ можна назваць сёньняшяе сьвята?
Бяда наша ў тым, што дзяржавай кіруюць тыя, хто ненавідзіць незалежнасьць і гэтую дзяржаву. Таму любы напамін пра незалежнасьць для іх вельмі балючы. Вось і зрабілі такі фартэль.
Дарэчы пра незалежнасьць. У тым годзе была вялікая дата – 20 год з дня абвяшчэньня суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Але ж ніводзін чыноўнік, уключаючы галоўнага, ніводнае СМІ госпрапаганды пра гэтае нават слова не сказалі. Якія тут яшчэ сьведчаньні патрэбныя?