Дзе знаходзіцца Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасьці

Днямі па тэлевізіі можна было пабачыць беларускага прэзідэнта, які адчыняў вышэйназваны музей. Мяне зацікавіла, што гэта за ўстанова такая, як яе наведаць.

Пошук у Інтэрнэце вынікаў ня даў – усюды інфа толькі аб тым, што Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасьці запланавалі пабудаваць (старая інфа) ці аб тым, што ён ужо адчынены. Але ж нідзе няма ніводнай згадкі пра тое, дзе гэты музей знаходзіцца. Затое ёсьць згадкі пра тое, што ён уваходзіць у структуру Нацыянальнага гістарычнага музею Беларусі.

Што ж, хоць нешта. Іду наўпрост у Нацыянальны гістарычны музей Беларусі. Пытаюся. Касір ня можа адказаць на маё прастое пытанне: “Дзе знаходзіцца Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасьці, які з’яўляецца філіяй Нацыянальнага гістарычнага музею Беларусі?“. Ідзе некуды спытаць у персанала, хвілін праз пяць вяртаецца – ніхто ня ведае! Але ж цетка-касір апынулася адказным чалавекам – хвілін праз 15 яна падыходзіць да мяне і раскрывае гэтую таямніцу.

Дык вось, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасьці знаходзіцца, дзе б вы думалі?.. У рэзідэнцыі прэзідэнта! І трапіць туды просты чалавек ня можа! Ён адчыняецца толькі для нейкіх дэлегацый.

Я не разумею, нашто было крычаць на ўвесь сьвет пра гэты супер-пупер музей, калі ён з’яўляецца памяшканьнем для службовага крыстаньня?

Калі так, дык распавядзіце нам пра тое, што яшчэ знаходзіцца ў рэзідэнцыі – колькі там спален, гасьёўняў, прыслугі – нам гэта таксама цікава!

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *