Першы дзень канферэнцыі прайшоў. Уражанні.
Першае – народу вельмi шмат. Недзе ў твітэры арганізатары пісалі, что прададзена 1400 квіткоў удзельнікаў. Калі улічыць, што агульная змяшчальнасць трох заляў, дзе праходзіць мерапрыемства, складае 908 чалавек (гл. 1 + 2 + 3 ), то ўсё становіцца зразумелым. На адкрыцці шмат народу слухала стоячы ў тэатральнай зале.
На перапынках у вестыбюлі не прапхнуцца. Калі выходзіў недзе ў сярэдзіне натоўпу на першы кава-брэйк – убачыў толькі пустыя сталы ды даўжэзную чаргу чалавек у 60 па гарбату. Але ж гэта не галоўнае канешне, мы ж не есці на канферэнцыю прыходзім.
Горш іншае. У гэтым годзе насамрэч цікавых (як для мяне) прамоўшчыкаў стала значна менш.
Дарэчы, прапарцыйна гэтаму павялічылася колькасць напаўаголеных дзяўчат у фае (здаецца, раней іх зусім не было). Мабыць, кожны з арганізатараў і спонсараў палічыў неабходным такі крок і выставіў сваіх дзяўчат.
Падобна, што з бізнэс-мерапрыемства канферэнцыя пачала пераўтравацца ў нейкую развлекуху кшталту Матор-шоў.
Яшчэ адзін трэнд – практычная адсутнасць сярод выступоўцаў дзяржчыноўнікаў. Мабыць, у іх ёсць больш важныя справы. Ці “Дзелавы Інтэрнет” ужо запісалі ў шэраг апазіцыйных мерапрыемстваў?