Неяк размаўляў з хлопцам з новай генерацыі. Харошы такі хлопец, наш.
Распавядаў пра свайго прадзеда, што служыў у НКВД. Яго прыслалі ў 1939 у Беларусь з Расіі “зачыстку” рабіць.
Дом у Свіры яму “далі”. Мяркую, не трэба тлумачыць, што гэта значыць. Сям’я дагэтуль дом карыстае, час ад часу туды ездзіць.
Прадзед юнака прыглядзеў дзяўчыну, ажаніўся і тут застаўся. А ў Расіі засталася яшчэ адна жонка і сям’я – здаецца, іх ён болей ніколі не бычыў.
Нейкае такое яно, тое “адзінства’.