Чэмпіянат сьвету па ровары на трэку ў Мінску – 2013

Сёньня ён скончыўся. Я, магчыма, пра гэта нават забыўся бы, калі б не адна абставіна.

Раніцою патэлефанавала класная настаўніца дачкі – прасіла дачку прыйсьці на трэк Мінск-Арэны.

Мы неяк звыклі ўжо да таго, што моладзь са школаў, каледжаў і ВНУ прымусова “ганяюць” на трыбуны беларускіх саматужных спаборніцтваў кшталту прэзідэнцкага хакейнага турніру. Але ж тут чэмпіянат сьвету!

Спадары чыноўнікі UCI, навошта вы вырашаеце праводзіць чэмпіянат у краіне, якой “да лямпачкі” ваш роварны спорт?

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *