Category Archives: Вандроўкi

Яўрэйскія могілкі ў Друі

Яўрэйскія могілкі ў Друі

Старажытныя яўрэйскія могілкі ў Друі выглядаюць як сапраўднае месца сілы.

Згодна з гістарычнай даведкай, створаныя недзе ў 1542 годзе.

Апошняе пахаванне – 1965г, ёсць яшчэ тры ці чатыры (з надпісамі), што датуюцца часамі Другой Сусветнай. Пішуць, што тут пахаваныя і ахвяры яўрэйскага гета Друі 1942-га.
Continue reading

Наваградак

Наваградак

Крыху Наваградку. Быў у першай сталіцы ВКЛ ўпершыню, здаецца.

Вельмі прыемны горад, у якім хочацца жыць.

Горкі, канешне, ніштаватыя для ровара. Але я ўсюды змог заехаць на сваім 1х9 – нідзе не давялося весці ровар угару.
Наваградак
Continue reading

Кромань

Кромань – невялікае прыгожае чысцюткае возера на ўскрайку Налібоцкай Пушчы.

Я шмат разоў быў каля яго падчас веламарафону “Налібокі” – арганізатары часцяком робяць КП на беразе гэтага возера.

Кромань
Continue reading

Любча - Свіцязь

Падарожжа Любча – Наваградак – Свіцязь

Зразумеў, што ніколі не быў ані ў Любчы, ані на Свіцязі. Пачаў накідваць маршрут. Спачатку планаваў стартаваць у Дзяржынску, каб болей захапіць Налібоцкую Пушчу – добра, што ўрэшце гэты варыянт адкінуў. Рэальны варыянт маршруту праклаў праз возера Кромань і Наваградак.
Continue reading

Браслаў – Друя на ровары

На тым тыднi з’ездiў на тры днi па Браслаўшчыне.

Спачатку хацеў стартаваць у Друi з цягнiка. Але расклад руху атрымлiваецца такi, што ў лепшым выпадку губляеш яшчэ 2 начы ў цягнiках. I кошт квiткоў атрымлiваецца, зноў жа, у лепшым выпадку, 60BYN. На аўто ж – 100BYN на бензiн i 3,5 гадзiны ў адзiн бок.

Карацей кажучы, даехаў я да Браслава. Пакiнуў аўто на стаянцы каля аўтавакзала пад камерамi i рушыў.

Браслаў - Друя на ровары Continue reading

Друя

Друя – вельмi прыгожае памежнае мястэчка на самай поўначы Беларусi. За рэчкай (Заходняя Дзвiна, Даўгава) – ужо латвiйская Piedruja.

Тым не менш, беларускiх памежнiкаў у Друi я не заўважыў – анiводнага.

Друя
Continue reading

Гарацкi пляж у Браславе, возера Дрывяты

Гарацкi пляж у Браславе не надта ўражвае. Хаця i ёсць сёе-тое абсталяванне – нават пiрс пластыкавы. Але людзi маюць ляжаць на зямлi – хаця б нейкае падабенства шэзлонгаў адсутнiчае.

Гарацкi пляж у Браславе, возера Дрывяты Continue reading