Браслаў – Друя на ровары

На тым тыднi з’ездiў на тры днi па Браслаўшчыне.

Спачатку хацеў стартаваць у Друi з цягнiка. Але расклад руху атрымлiваецца такi, што ў лепшым выпадку губляеш яшчэ 2 начы ў цягнiках. I кошт квiткоў атрымлiваецца, зноў жа, у лепшым выпадку, 60BYN. На аўто ж – 100BYN на бензiн i 3,5 гадзiны ў адзiн бок.

Карацей кажучы, даехаў я да Браслава. Пакiнуў аўто на стаянцы каля аўтавакзала пад камерамi i рушыў.

Браслаў - Друя на ровары

Спачатку разлiчваў пакiнуць аўто на вялiкай стаянцы ля Замкавай гары, але падобна на тое, што яна зычыняецца на ноч.

Загадзя пралажыў маршрут гэтак, каб паглядзець турыстычныя стаянкi агульнага карыстання, на якiх не быў дагэтуль, ну i пабыць на максiмальнай колькасцi азёраў.

Карыстаўся опцыяй “маршрут для горнага ровара” – г.зн., па любых сяцяжынках, а не толькi па дарогах.

Без анiякiх прыгодаў даехаў да возера Iнава, дзе i пакупаўся ў першы раз.

Далей пачалося пекла. Сцежкi да Снягоў пазарасталi хмызняком год дзесяць таму, нават iсцi немагчыма. Упоперак – агромнiстыя паваленыя дрэвы, якiя не абыйдзеш. Цягнуць на вышыню паўтара метры гружоны ровар i перакiдваць яго праз дрэва – так сабе прыгоды.

А тут яшчэ гнюс – камары ды слепнi ў агромнiстай колькасцi. Ад iх яшчэ можна ўцячы, калi едзеш. Але калi iдзеш – усё, капцы. Асаблiва перад дажджом, як высветлiлася.

Гадзiны паўтары чакаў у Снегах, пакуль прайшоў дождж. Тады ўжо зразумеў, што заехаць у першы дзень за Друю, як планаваў, ну нiяк не змагу.

На мапе знаўшоў нейкi “кемпiнг” у вёсцы Пераброддзе на Абстэрне. Туды i рушыў. У вынiку – толькi 55 за першы дзень i абарданыя крапiвою ды хмызняком ногi, што не давалi спаць палову ночы.

Кемпiнг у Пераброддзi – цалкам прыемнае месца. Побач траса, раз-пораз гудуць машыны, але мне было ўжо ўсё роўна.

На другi дзень зразумеў, што абазначэнне Н дарогi на мапе таксама не гарантуе, што па ёй можна праехаць. Часам па дарозе на Друю прыходзiлася разбувацца i пераходзiць лужыны. Дарога ёсць, але такая, што па ёй, пэўна адзiн трактар у год ездзiць.

У Друi ёсць крамы. Гэта важна, бо ў асноўным па вёсках – толькi аўталаўкi.

Пасля Друi ў бок Браслава – шаша, транспарт амаль адсутнiчае.

Далей перад Друйскам па маршруце ў мяне было збочыць з дарогi i па сцежках – 17 км да турстаянкi Ручай. Сцежкi – не пазначаныя нават як дарогi катэгорыi Н. Паглядзеў я на гэтую сцежку, што ўгару iшла, i зразумеў, што яшчэ 17 км пекла, як учора, я не вытрымаю.

Пакацiў далей у напрамку Браслава. Каля Браслава турстаянка Панцялееў Рог, быў там зарана нават. Возера Струста.

Назаўтра зрання – пагледзець на стаянку Акменiца, акунуцца ў Дрывятах – i дадому праз пагранзону.

Па велакампе – 152 км у вынiку. Па Страве меней, бо час ад часу злятала навiгацыя ў тэлефоне. Браслаў - Друя на ровары Браслаў - Друя на ровары Браслаў - Друя на роварыБраслаў - Друя на ровары Браслаў - Друя на ровары Браслаў - Друя на роварыБраслаў - Друя на роварыБраслаў - Друя на роварыБраслаў - Друя на роварыБраслаў - Друя на ровары Браслаў - Друя на ровары

https://www.strava.com/activities/7434994615

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *