Свята-Траецкая (Белая) Царква ля Чарэi. Пабудаваная ў XVI стагоддзi. Даследчыкi кажуць, што гэта ўнiкальны помнiк ранняга барока, гэткiх амаль не захавалася ў свеце.
Нажаль, царква знаходзiцца вось у такiм стане. Бывае, канешне, i горш, але хацелася б лепш.
Столь асноўнай часткi царквы зроблена з цэглы – гэта вiдаць на здымках.
Пад саветамi царква была зачыненая i дайшла да гэткага стану. Там нiжэй – фотка, як царква выглядала ў пачатку XX стагоддзя. Дакладная дата фотаздымку невядомая, але – не пазней за 1916.
Але ж для многiх, адчуваецца, Белая Царква – сапраўднае месца сiлы. Адмыслова да яе прыжджаюць людзi, я сустрэў такiх. За царквою наглядаюць, але я не ведаю, цi iдуць хоць калi-некалi набажэнствы.
Побач з царквою i на пад’ездах да яе – артэфакты фэстывалю SPRAVA. Шчыра кажучы, нiколi аб iм раней не чуў.
Знаходзiцца царква на беразе Чарэйскага возера. У нейкiх крынiцах пiшуць пра Белае возера – маўляў, таму i царква Белая. Але на сучасных мапах возера менавiта Чарэйскае.
Даехаць да царквы на ровары можна, напрыклад, ад станцыi Бобр – амаль увесь час па камфортнай шашы (але ж горкi), недзе 40 км.