Недзе ў куточку сумна плачуць уладары сетак прыватных кавярняў.
Цікавая навіна. “Беларуснафта” плануе заняцца абсмажкай кавы і давесці аб’ём продажу кавы ў сваіх кавярнях да 12 млн. кубкаў за год.
Не, ну нядрэнна займацца абсмажкай кавы, калі ты спажываеш яе 240 тон на год. Гэта больш за тону смажыць прыйдзецца кожны працоўны дзень.
Дзіўна, што ідэя з’явілася толькі зараз.