Гэтую ідэю запусьціў праект “Будзьма” ў 2011-м. Але, на жаль, нічога не атрымалася. Шмат хто хацеў набыць тыя налепкі, а атрымалі адзінкі. Зараз жа іх і ўвогуле немагчыма дзе-небудзь знайсьці.
Выйсьце ёсьць. Беларускую раскладку можна спампаваць і надрукаваць самому. Пампаваць адсюль. Хаця я, шчыра кажучы, зь цяжкасьцю ўяўляю, дзе і на чым гэта можна надрукаваць.