Нашаму балоту Копыш пашчасціла трапіць у праграму аднаўлення балот.
З 2014 года праведзены шэраг работ згодна гэтай праграме.
Асноўнае, наколькі я зразумеў – трэба спыніць сцёк вады з балота. Дзеля гэтага перакрываюцца (перакопваюцца) некалі пабудаваныя меліярацыйныя каналы – вада застаецца ў балоце.
Вось гэтая “прасека” на фота – гэта і быў такі канал паўз усё балота. Перайсці яго раней магчыма было толькі па кладцы нейкай – бо вада. Зараз жа ён ужо зарос, можна хадзіць як хочаш.
Незде ў сярэдзіне балота, вунь, нейкія сценкі з дошак нават – відаць, на гэтым месцы запатрабавалася дадаткова спыніць плынь.
Пасля такіх элементарных работ застаецца толькі назіранне і аналітыка.
Пакуль што цяжка зразумець дзейснасць работ. Пэўна, трэба дзесяцігоддзі назіранняў.
Ну суха зараз у балоце – няма зусім вады. Бо дажджоў няма. А ў тым годзе ў гэты час нават на ўскрайку было не прайсці – мокра.