Лыжы

Аматарскае пра лыжы

Крыху абсалютна аматарскіх высноваў.

Змазку для лыжаў можна купіць толькі адну – жоўтую. Яна разлічаная на трохi плюсавую тэмпературу – снег гэтак ліпнуць не будзе. А пры мінусе і без змазкі нармалёва ехаць.

Змазваць можна непасрэдна перад стартам. Крыху пакоўзаць змазкаю па лыжыне. Расцерці хоць бы і невялікім шматком кардонкі – не абавязкова спецыяльная цёрка. Пад мацаванняміі мазаць не трэба, бо будзеце паслізгвацца.

Недзе раз у сезон можна апрацаваць лыжы парафінам (хай сабе і самым звычайным, ад свечак). Можна зрабіць гэта з дапамогаю звычайнага старога праса. Ну і трэба ўлічваць, што пасля гэткай апрацоўкі будзеш паслізгвацца некалькі дзясяткаў кіламетраў. То, мусіць, лепш яе рабіць пасля закрыцця сезону.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *