Аб вуліцы В.Быкава ў Мінску

Зноўку ўздымаецца гэтая тэма. Зразумела, што гэта наш сорам – адсутнасьць вуліцы ў гонар клясіка беларускай літаратуры В.Быкава.

Прапануюць перайменаваньне цяперашняй Ульянаўскай вуліцы. На мой погляд, ёсьць лепшы варыянт.

Ульянаўская мае свой гістарычны назоў, які будзе ёй вернуты пазней. Але ў нас ёсьць цудоўны, ужо амаль прыгожы прасьпект, названы ў гонар аднаго з савецкіх катаў. Зрабіць прасьпект Дзяржынскага прасьпектам Васіля Быкава – такая мая прапанова.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *