Пра тое, што моцна выбухнула недзе на поўдні 26.04.1986, мы даведаліся толькі праз пару дзён. Напэўна, нехта паслухаў “варожыя галасы” па радыё і пераказаў.
Ніякіх асаблівых захадаў бяспекі не прадпрымалі. Ці то не ўсведамлялі небяспеку, ці то не верылі, што да Мінску дойдзе.
Канешне, асноўная праблема была нават не ў самім факце выбуха і заражэння, а ў адсутнасці адэкватнай рэакцыі на дзяржузроўні. Што і каштавала немала жыццяў.
Смуткую па ўсім загіблым.